30.03.2021.

Іх сустрэчу прадвызначыў час...

Іх сустрэчу прадвызначыў час...
31 сакавіка ў Сёмкаўскай сярэдняй школы адбылася творчая сустрэча з сучаснай беларускай пісьменніцай Інай Мікалаеўнай Фраловай, якая прэзентавала свой зборнік вершаў для дзяцей «Рамонкі на асфальце».
Іна Мікалаеўна з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў, аўтарам зборнікаў вершаў для дзяцей і падлеткаў. Паэтычныя зборнікі паэткі вытрымалі некалькі выданняў.
Героі кніг Інны Фраловай гарэзы і свавольнікі, якія не могуць сядзець на месцы, а імкнуцца ўвесь час наперад, таму заўсёды траплюць у розныя неверагодныя сітуацыі.
Акрамя пісьменніцкага таленту, Інна Мікалаўна валодае дарам выдатнага апавядальніка – на працягу ўсёй сустрэчы вучні слухалі яе прамову з непадробнай цікавасцю. Увага вучняў падтрымлівалася дзякуючы добразычлівай атмасферы, уменнем госці наладзіць кантакт з рознаўзроставай аўдыторыяй. Мерапрыемства прайшло ў гульнёвай форме.
Цёплай атмасферы мерапрыемста спрыяла і тое, што адбылася доўгачаканая сустрэча вучаніцы (Іны Мікалаеўны Фраловай) з любімым настаўнікам і класным кіраўніком (Цэдрык Людмілай Міхайлаўнай- сацыяльны педагог нашай школы). Вучаніца і настаўніца падтрымліваюць сяброўскія адносіны больш за 30 гадоў, бо ўпершыню сустрэліся ў 1983 годзе ў СШ №15 г.Мінска.
Госця распавяла аб працэсе напісання літаратурнага твора, як нараджаецца рыфма і што для гэтага патрэбна. Вучні змаглі прадставіць увазе пісьменніцы свае паэтычныя спробы. І атрымалі ад яе шчырыя пажаданні поспеху ў далейшым развіцці сваіх творчых здольнасцей.
Вершы, прачытаныя пісьменніцай, не пакінулі абыякавым ні аднаго слухача ў зале. Кожны твор, які прагучаў, знайшоў шлях да сэрца слухача.
Сустрэча з пісьменніцай прынесла ўсім масу станоўчых эмоцый і стала для многіх дзіўным і цікавым адкрыццём. На прыканцы сустрэчы адбылася аўтограф-сесія з набыццём кніг.

© Ветразь надзеі
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website