Вучнёўскія вершы пра Дзядзьку-кухара
Наш дзядзька, мілы наш Антоні
Дзяцей любіў, вучыў жыццю.
Быў лепшым сябрам па няволі
І ладзіў справу і гульню.
Людзей ён іншых паважаў,
Парады слухаў, сам даваў.
Змайструе цацку, рыбу зловіць,
Касцёр распаліць, клёцкі зробіць.
І пачастуе ўсіх на славу.
Накорміць хітрую араву.
Яго ўсе любяць, паважаюць
Усяго найлепшага жадаюць.

Аўтар: Пятрова Дар’я

Ён быў добры, справядлівы,
Шчыры, ветлівы, смяшлівы,
Жартаўнік, кухар, забаўнік,
Для дзяцей ён быў настаўнік.
І любіў пажартаваць,
Дзецям казкі расказаць,
Пайсці ў грыбы ці на рыбалку,
Ён мог з малымі на світанку,
Дзядзька спосабаў меў многа,
Каб зацікавіць іх надоўга.
Антось быў з адкрытаю душою,
вучыў дзяцей любіць прыроду.

Аўтар: Літвін Дар’я

Ён невысокі, не надта ёмкі,
Ды карчавіты і нялоўкі.
А волас мае цёмна-русы,
І зухаўскія яго вусы.
А нораў добры, справядлівы,
Басок хоць строгі, ды смяшлівы.
А вочы шэры невялічкі
Глядзяць прыветна, бы сунічкі.
Але раптоўна і адразу
Ты не разлічыш іх выразу.
То смех, то хітрасць з іх блізкае,
То дабрыня яшчэ якая.

Аўтар: Млечка Іван


© Ветразь надзеі
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website