Зоркі ярка свецяцца ўначы, І месяц ярка свеціцца ўначы. Цёмна ў небе, цёмна ў полі. Зоркі ярка свецяцца ўначы. У бярлозе спіць мядзведзь. І прыгожа, цёмна так зімой. Зоркі ярка свецяцца ўначы, І месяц ярка свеціцца ўначы.
Аўтар: Лынько Арцём
Зоркі ярка свецяцца ўначы, Таму што былі мы тады адны. Але расталіся мы аднойчы. Зоркі ярка свецяцца ўначы. Таму што ты захацеў быць адзін, Бо палічыў, што лепш быць аднаму. Зоркі ярка свецяцца ўначы, Таму што былі мы тады адны.
Аўтар: Марыніч Юлія
Зоркі ярка свецяцца ўначы, Як сонейка промні зыркія Спускае ўсіх нас грэючы. Зоркі ярка свецяцца ўначы. Ды што мне сонейка промні, Калі сэрца маё маўчыць. Зоркі ярка свецяцца ўначы, Як сонейка промні зыркія.
Аўтар: Грыдзюшка Яраслаў
Зоркі ярка свецяцца ўначы, Хоць ад болю ты крычы. Вочы слепяць усім яны. Зоркі ярка свецяцца ўначы. Чалавек ты ўвесь час не крычы, А крыху пацярпі, памаўчы. Зоркі ярка свецяцца ўначы, Хоць ад болю ты крычы.
Аўтар: Халявінская Варвара
Зоркі ярка свецяцца ўначы Як светлякі ў свеце цёмнай ночы. Мільгаюць света маячкі. Зоркі ярка свецяцца ўначы. І што б мне там не гаварылі, Што так у жыцці не можа быць. Зоркі ярка свецяцца ўначы Як светлякі ў свеце цёмнай ночы.