У наша творчае аб’яднанне ўваходзяць вучні 5-11 класаў. Удзельнікі аб’яднання цікавяцца культурай і літаратурай Беларусі, дапамагаюць у арганізацыі і правядзенні святаў, агульнашкольных мерапрыемстваў, звязаных з папулярызацыяй беларускай мовы, прымаюць удзел у конкурсах, алімпіядах. У сваёй дзейнасці праяўляюць ініцыятыўнасць, творчасць, артыстызм, крэатыўнасць.